Главная / Новости / Новости района
22.03.2021

Канстытуцыя – галоўная кніга краіны

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – дзяржаўнае свята, якое адзначаецца кожны год 15 сакавіка згодна Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года №157.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх зносін. Канстытуцыя вызначае і замацоўвае грамадскі і дзяржаўны лад, прававое становішча асобы, парадак фарміравання і кампетэнцыю органаў дзяржаўнай улады, прынцыпы яе ўзаемаадносін з грамадствам і грамадзянамі.

Да гэтага дзяржаўнага свята ў бібліятэках ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” былі аформлены кніжныя выставы і праведзена шэраг мерапрыемстваў: круглы стол “Канстытуцыя – закон, па якім мы жывём” (http://ivie-lib.by/news/news-renderer/novosti-1584.html ) і выстава “Канстытуцыя – галоўны закон краіны” для навучэнцаў Іўеўскага ліцэя (Іўеўская раённая бібліятэка); выстава-прагляд “Канстытуцыя – галоўны закон краіны” для наведвальнікаў святочнага мерапрыемства да Дня Канстытуцыі ў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” (Іўеўская раённая бібліятэка); гістарычны экскурс для навучэнцаў 9-га класа “Канстытуцыя. Чалавек. Дзяржава” (бібліятэка-філіял г.п. Юрацішкі); гадзіна інфармацыі “Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь” (бібліятэка-філіял аг. Суботнікі); выстава-знаёмства “Асноўны закон краіны” (бібліятэка-філіял аг. Эйгерды); выстава адной кнігі “Канстытуцыя – галоўная кніга краіны” (бібліятэка-філіял аг. Геранёны); тэматычная паліца “Галоўны закон краіны” (бібліятэка-філіял аг. Лаздуны І) і іншыя: http://ivie-lib.by/news/news-renderer/novosti-1582.html .