Главная / Новости / Новости района
11.01.2022

Калядныя абрады

7-8 студзеня аддзеламі і сектарамі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” праведзены народныя абрады да свята “Каляды”. 

Калядныя абрады прайшлі ў г.Іўе, аграгарадках і весках раёна: у аг.Лялюкі – абрад “Ідзе Каляда, калядуючы”, у аг.Ліпнішкі – абрад “Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць”, у г.Іўе – абрад “Каляды”, у аг.Лаздуны1 – абрад “Ішла Каляда, калядуючы”, у в.Барысаўка і в.Бакшты – абрад “Калядаванне”,  у аг.Геранёны – абрад “Шчодры вечар”.

Работнікі культуры стварылі выдатны святочны настрой мясцовым жыхарам.