У філіяле аг.Ліпнішкі дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” праведзена інтэрактыўная прэзентацыя лялек-матанак “Кола жаночага лёсу”. Удзельнікі дзіцячага гуртка “Беларуская лялька” і дзіцячага аб’яднання мадэліравання адзення “Чараўніцы” (кіраўнік Марыя Пякша) сталі жывымі лялькамі і прадэманстравалі касцюмы лялек–матанак Пакосніцы, Падарожніцы, Берагіня, Дабрабытніца і Успешніца. Лялькі-матанкі сваімі назвамі і адзеннем адлюстроўваюць лёс беларускай жанчыны-сялянкі.