Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

1 апреля 2021

«І жывіць натхненне паэтаў родны куточак зямлі»

 30 сакавіка ў Іўеўскай раённай бібліятэцы адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Іўеўчанка”. Мерапрыемства было прымеркавана да Сусветнага дня паэзіі і Года народнага адзінства і прайшло ў форме вечара паэтычнага чытання “І жывіць натхненне паэтаў родны куточак зямлі”.

Ганаровым госцем імпрэзы стаў вядомы на Іўеўшчыне майстар паэтычнага слова Леанід Уладзіміравіч Трафімчык, зборнік вершаў якога пад назвай “Стезя лирики” быў выдадзены супрацоўнікамі раённай бібліятэкі. Падчас выступлення Леанід Уладзіміравіч прачытаў шэраг цудоўных лірычных вершаў, напоўненых шчырасцю, цеплынёй і душэўнасцю. Госць адказаў на шматлікія пытанні прысутных: калі пачаў пісаць вершы, што яго натхняе на напісанне, якая з тэм яму найбольш блізкая і іншыя.

Таксама падчас вечара паэтычнага чытання прагучалі вершы Яніны Халявы, Еўдакіі Журавель, Генадзя Мірончыка і іншых паэтаў Іўеўшчыны.