Главная / Новости / Новости района
31.03.2022

“І кожны, прамовіўшы – Колас Якуб, адразу ж прыпомніць: Янка Купала”

 Імкліва бягуць гады. Але, колькі б часу не мінула, заўсёды будуць жыць у памяці народа Купала і Колас – выдатныя народныя песняры, без якіх немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру.

Да юбілею пісьменнікаў у бібліятэцы-філіяле аг.Трабы дзейнічае кніжная выстава “І кожны, прамовіўшы – Колас Якуб, адразу ж прыпомніць: Янка Купала”. На выставе прадстаўлены ўзоры творчай спадчыны пісьменнікаў і літаратурная крытыка.