24 красавіка ў г. Гродна адбылося свята-кірмаш “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікдзень”. Як заўседы ў абласным мерапрыемстве прынялі удзел Іўеўскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры і сектар рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранены.
На кірмашы традыцыйна можна было купіць усё неабходнае для святкавання Вялікадня, палюбавацца сапраўднымі творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, паўдзельнічаць у майстар-класах майстроў народнай творчасці.
Прыгожыя вырабы і майстар-классы майстроў Іўеўшчыны, разам з іншымі, прыемна ўразілі прысутных на свяце.