Адчыніце дзверы, людцы,
Адусюль хай далятае:
Словы родныя куюцца…
Кросны родныя снуюцца…
Песні родныя пяюцца…
Мова,
Мова
Нас вітае.
“Роднай мовы пералівы” – так называлася гадзіна роднай мовы, якую правялі супрацоўнікі Іўеўская дзіцячай бібліятэкі для вучняў ДУА “ВПК Іўеўскі яслі-сад - пачатковая школа”.
Падарожнічаць заўсёды цікава і весела, асабліва калі гэта падарожжа па прыгожай краіне роднай мовы разам з Моваведкай. Адчуць сябе прадстаўнікамі свайго народа вучням дапамаглі вершы, загадкі, казкі, жарты на роднай мове. З вялікім задавальненнем яны ўзгадвалі прыказкі і прымаўкі, цікавыя факты з беларускай мовы. І, безумоўна, пагулялі ў народныя беларускія гульні, станчылі вясёлы танец “Бульба”.
Атрымалася сапраўднае свята беларускага слова, якое натхняе, ад якога адчуваеш цяпло роднай зямлі, роднай хаты. Няхай гучаць беларускія словы з вуснаў нашых дзяцей!