Главная / Новости / Новости района
24.05.2023

Франтавы лекторый

20 мая ў рамках абласной акцыі “Ваенная агітбрыгада: франтавы экспрэс” супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі наведалі з “Франтавым лекторыем” аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в.Некрашы.

Бібліятэкары правялі гістарычную гадзіну «Жывая памяць пакаленняў». У ходзе мерапрыемства прысутныя паглядзелі кадры ваеннай кінахронікі, узгадалі землякоў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, слухалі вершы і песні ваеннай тэматыкі.

Завяршылася гістарычная гадзіна аглядам літаратуры аб вайне з “Франтавой бібліятэкі”.