Главная / Новости / Новости района
29.07.2026

Фестываль вясковай культуры “Бакштаўскі каларыт”

Першага жніўня ў в. Бакшты адбудзецца фестываль вясковай культуры “Бакштаўскі каларыт”.
Фестываль склікае знаўцаў і аматараў вясковай культуры на сустрэчу з песнямі, танцамі, жартамі, вясковай кухняй і выдатнымі вырабамі народнай творчасці.
 
У праграме:
• урачыстае адкрыцце;
• конкурс вясковых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”;
• выстаўка-дэгустацыя страў з таркаванай бульбы “Фастфуд па-вясковаму;
• канцэртная праграма калектываў аматарскай творчасці Іўеўскага раёна;
• выстаўкі прадметаў народнага побыту “Нам засталася спадчына” і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “З крыніц прыгажосці”.
На фестывальнай пляцоўцы працуюць дзіцячыя атракцыёны, гандлёвыя рады.
                                                                         
Пачатак у 16:00 гадзін на прыклубнай тэрыторыі.