Главная / Новости / Новости района
29.05.2023

Дзень беларускага ручніка

25 мая адзначаецца Дзень беларускага ручніка. Для нашага народу ручнік –  не проста рэч хатняга выкарыстання, але ж і нацыянальная каштоўнасць.

Да гэтай даты ў Іўеўскай раённай бібліятэцы арганізавана выстава-прагляд “Свет рушніковы – скарб адмысловы”. На выставе прадстаўлены тканыя і вышываныя ручнікі з карункавай аздобай – цудоўнае тварэнне рук чалавечых. На працягу дня бібліятэкар праводзіла гутарку-прагляд каля выставы: расказвала наведвальнікам пра гісторыю ўзнікнення беларускага ручніка, яго віды і сімвалічнае значэнне арнаментаў, пра традыцыі яго выкарыстання, а таксама рабіла агляд кніг па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, экспанаваных на выставе.