Главная / Новости / Новости района
26.09.2023

Дыпломы Міжнароднай акцыі “Чытаем беларускія кнігі”

 Чытачы публічных бібліятэк Іўеўскага раёна прынялі ўдзел у Міжнароднай акцыі “Чытаем беларускія кнігі” (арганізатар – ДУ “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска”), якая праводзілася з 1 жніўня па 2 верасня 2023 года з мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры:

Дыпломамі ўдзельнікаў акцыі адзначаны: Джураева Ганна (бібліятэка-філіял г.п.Юрацішкі), Грынюк Валерыя (бібліятэка-філіял аг.Геранёны), Буката Паліна (бібліятэка-філіял аг.Лаздуны I), Максімовіч Злата (Іўеўская раённая бібліятэка).