Весела і задорна прайшоў у в.Бакшты традыцыйны фестываль вясковай культуры «Бакштаўскі каларыт». З прывітальным словам да аднавяскоўцаў і гасцей звярнуўся старшыня Бакштаўскага сельвыканкама.
У канцэрце аматарскай творчасці “Гучы, родная песня” ўдзельнічалі творчыя калектывы аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы в.Бакшты, сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды, салістка Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу В.Аўдзевіч. У выкананні мясцовай паэткі Н.І.Цвятковай гучалі прыгожыя песні на вершы паэткі. Весялілі прысутных народныя жарты. Выконваліся танцы побыту.
Дарослых і дзецей вабілі разнастайныя пляцоўкі: выстава-дэгустацыя страў вясковай кухні, выставы прадметаў народнага побыту і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, фотавыстава “Бакштаўскі каларыт: з гісторыі фестывалю”, забаўляльныя атракцыёны.