Главная / Новости / Новости района
16.07.2025

Бакштаўскі каларыт

2 жніўня 2025 г. ЗАПРАШАЕМ на фестываль вясковай культуры «Бакштаўскі каларыт», які адбудзецца ў в. Бакшты, на прыклубнай тэрыторыі 

Фестываль склікае знаўцаў і аматараў вясковай культуры на сустрэчу з песнямі, танцамі, жартамі, вясковай кухняй і выдатнымі вырабамі народнай творчасці.

У праграме:
- урачыстае адкрыцце;
- конкурс вясковых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”;
- выстаўка-дэгустацыя страў з таркаванай бульбы “Фастфуд па-вясковаму;
- канцэртная праграма калектываў аматарскай творчасці Іўеўскага раёна;
- канцэртная праграма артыстаў Карэлічскага раёна;
- выстаўкі прадметаў народнага побыту “Нам засталася спадчына” і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “З крыніц прыгажосці”.

На фестывальнай пляцоўцы працуюць дзіцячыя атракцыёны, гандлёвыя рады. 
 
Пачатак у 16:00 гадзін