Паважаныя чытачы! У 5, 6 і 7 нумарах часопіса “Вясёлка” за 2024 год надрукавана вершаваная “Азбука Перамогі” нашага вядомага земляка – беларускага паэта Івана Карэнды. Гэта цудоўныя кароткія вершыкі, прасякнутыя сапраўдным патрыятызмам і пачуццём гонару за Радзіму, якія дапамогуць маленькім беларусам вывучыць літары роднага алфавіта.
“Азбуку Перамогі” можна выкарыстоўваць для знаёмства дзяцей з беларускай мовай, пашырэння слоўнікавага запасу, для выхавання грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.
Іван Арсеньевіч Карэнда – аўтар зборнікаў лірыкі: “Белы наліў”, “Знічка”, “Васількі надзеі”, “Пад зорным небам верасня”; паэм “Вочап: на скразняках эпох” і “Бярозавік”; кнігі прозы “Воплаўская госця”; кніг для дзяцей: “На загадкі ёсць адгадкі”, “Ёж іголкі прадаваў” і іншых выданняў.
Запрашаем у Іўеўскую раённую бібліятэку, каб пазнаёміцца з творамі І. Карэнды.