7-9 студзеня 2022 года прайшоў дыстанцыйны III Міжнародны фестываль - конкурс “AРT-ПАРАД У ВІЦЕБСКУ”.
У фестывалі-конкурсе прыняў удзел аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” у намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і мастацкія рамёствы” у катэгорыі “індывідуальная работа”. На суд журы быў прадстаўлены выраб саламяная шляпа “Уся справа ў капелюшы” майстара па саломапляценню Чурэйна Веры Паўлаўны.
Дыпломам лаўрэата другой ступені і сертыфікатам удзельніка ўзнагроджана Чурэйна Вера Паўлаўна. Сертыфікатам за падрыхтоўку канкурсанткі ўзнагроджана Смірнова Ірына Рэгінальдаўна, загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
Віншуем з перамогай!