Главная / Новости / Новости района
31.05.2021

Агляд перыядычных выданняў “Вясёлка, роднай мовы ты крынічка”

«Вясёлка» – беларускамоўны штомесячны часопіс для малодшых школьнікаў. Друкуе апавяданні, казкі, вершы беларускіх пісьменнікаў, пераклады, загадкі, рэбусы, галаваломкі, песні беларускіх кампазітараў для дзяцей.

27 мая супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі запрасілі на агляд перыядычных выданняў “Вясёлка, роднай мовы ты крынічка” вучняў 2-га “А” класа ДУА “Іўеўская сярэдняя школа”. Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Беларускі чацвер” і праходзіла на свежым паветры, каля бібліятэкі.

На сустрэчу з дзецьмі са старонак часопіса сышоў Вася Вясёлкін. Вася разам з бібліятэкарам пазнаёмілі юных чытачоў з найбольш цікавымі рубрыкамі часопіса “Вясёлка”, з аўтарамі, якія друкуюцца на яго старонках.

Перагортваючы каляровыя старонкі, дзеці разглядалі малюнкі да твораў беларускіх пісьменнікаў, адгадвалі загадкі, вывучылі лічылку, якой будуць карыстацца падчас гульняў з сябрамі, а таксама паўдзельнічалі ў беларускіх народных гульнях разам з завадзілай Васяй Вясёлкіным.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі выбраць любыя нумары часопіса “Вясёлка” для дамашняга чытання.