Главная / Новости / Новости района
28.12.2021

Агляд-конкурс аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў”

Добрай традыцыяй на Гродзеншчыне стала правядзенне абласнога агляду-конкурсу аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў”. На суд журы былі прадстаўлены адкрытыя пасяджэнні 55 лепшых дзіцячых і моладзевых аматарскіх аб’яднанняў  розных накірункаў.

За развіццё аматарскага руху і паспяховы ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў” у намінацыі “лепшы клуб для людзей з абмежаванымі магчымасцямі”  Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны Клуб маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Кантакт” ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
  
Віншуем пераможцаў!