Добрай традыцыяй на Гродзеншчыне стала правядзенне абласнога агляду-конкурсу аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў”. На суд журы былі прадстаўлены адкрытыя пасяджэнні 55 лепшых дзіцячых і моладзевых аматарскіх аб’яднанняў розных накірункаў.
За развіццё аматарскага руху і паспяховы ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў” у намінацыі “лепшы клуб для людзей з абмежаванымі магчымасцямі” Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны Клуб маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Кантакт” ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
Віншуем пераможцаў!