Главная / Новости / Новости района
19.05.2026

Абласны фестываль - свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”

 15 мая 2026 года у аграгарадку Дзітва Лідскага раёна з размахам адбыўсы абласны фестываль-свята побытавых танцаў “Танцуем па даўнейшаму”.  Ад Іўеўскага раёна прынялі ўдзел ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” і ДУА “Геранёнская дзіцячая школа мастацтваў.
     У святочным адкрыцці, шэсці баяністаў і гарманістаў  удзельнічала Валянціна Іванаўна Дайлідка, акампаніятар філіяла аг.Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. 
      Выставачную экспазіцыю  вырабаў традыцыйных рамёстваў  прадэманстраваў аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры   ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Майстры аддзела правялі займальныя майстар-класы.
     У конкурсе выканаўцаў беларускіх побытавых парных танцаў прынялі ўдзел Анатоль Пякша і Валерыя Владава ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” узнагароджаны дыпломамі за ўдзел. Максім Рудзіс і Дар’я Усель, Арсеній Грынцэвіч і Лізавета Макоўская  ДУА “Геранёнская дзіцячая школа мастацтваў” узнагароджаны дыпломамі за ўдзел.
      Аляксандр Філіповіч і Кацярына Цыбульская ДУА “Геранёнская дзіцячая школа мастацтваў” узнагароджаны каштоўнымі падарункамі і дыпломамі III ступені ва ўзроставай катэгорыі А (7-10 год).