Главная / Новости / Новости района
21.03.2022

Абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” адбыўся ў Іўі

19 сакавіка 2022 года ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся  абласны фестываль  народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”. У фестывалі ўдзельнічалі харавыя калектывы з Ашмянскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Смаргонскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці.