Главная / Новости / Новости района
18.05.2021

Абласная выстаўка сямейнай творчасці

 З 16 сакавіка па 2 красавіка 2021года ў выставачнай зале дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” прайшла абласная выстаўка сямейнай творчасці “Фантазии полёт и рук творенье”. 
    
15 мая 2021 года шчырыя віншаванні з Днём сям’і і падзячныя лісты за удзел у абласной выстаўцы сямейнай творчасці атрымалі: сям’я Пуйдак – Пуйдак Ганна Іванаўна (маці) - фларыстыка, Зайко Жанна Вітольдаўна (дочка) - вышыўка, Маісеева Яніна Іванаўна (сястра) - вязанне (аг.Геранёны); сям’я Мусіных - Мусіна Аміна Мустафаўна – валенне, вязанне, ткацтва, Мусін Максім Серыкавіч (сын) – валенне, Радкевіч Ала Мустафаўна (сястра) - дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, Шабановіч Ева Сямёнаўна (маці) – вышыўка, валенне, (г.Іўе); сям’я Рынгель – Рынгель Таццяна Віктараўна (жонка) – саломапляценне, Рынгель Генадзь Францавіч (муж) – саломапляценне, (аг.Дайліды);сям’я Буцько – Буцько Валянціна Казіміраўна (бабуля) - мастацкі тэкстыль, Суруда Ганна Сяргееўна (унучка) – мастацкі тэкстыль (в.Бакшты).