Главная / Русская версия / Новости / Новости района
21.09.2022

17-я старонка

ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” прыняла ўдзел у абласным праекце “17-я старонка”. 

Што ўваходзіць у абавязкі бібліятэкара? Якімі ведамі і навыкамі ён павінен валодаць? Чаму гэта прафесія цікавая і важная – пра гэта ў Іўеўскай раённай бібліятэцы хлопцы і дзяўчаты пачулі ад саміх бібліятэчных спецыялістаў. Затым дзеці самі паспрабавалі сябе ў ролі бібліятэкара: запісвалі чытачоў, выдавалі кнігі, раскладвалі карткі ў алфавітны і сістэматычны каталогі, расстаўлялі кнігі, якія здалі чытачы, на паліцы стэлажоў. Усе рабяты справіліся з заданнем выдатна!
 
Пасля заканчэння мерапрыемства навучэнцы зразумелі, што бібліятэкар  ̶  прафесія не з лёгкіх.