З прыходам летніх канікул у дзяцей з'яўляецца больш часу для адпачынку і гульняў. Дзеці праяўляюць натуральную дапытлівасць і ў дачыненні рознага роду электраўстановак, таму з імі трэба праводзіць карпатлівую тлумачальную працу пра небяспеку пашкоджання электрычным токам. Дзяржаўная ўстанова "Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд" нагадвае, асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў з дзецьмі — гэта свавольства і гарэзлівасць паблізу небяспечных аб'ектаў, не ўсведамленне рэальнай пагрозы.
Бацькі павінны растлумачыць, а дзеці цвёрда засвоіць, што катэгарычна забараняецца:
- залазіць на апоры паветраных ліній электраперадачы, на дахі будынкаў, дзе блізка праходзяць электрычныя правады;
- рабіць сэлфі з энергааб'ектаў;
- запускаць «бумерангі» паблізу ліній электраперадачы і накідаць што-небудзь на правады;
- лавіць рыбу паблізу паветраных ліній электраперадачы;
- пракрадацца ў электрычныя шафы, трансфарматарныя падстанцыі ці за іх агароджы, у тэхнічныя падвалы жылых дамоў, дзе знаходзяцца правады і камунікацыі;
- разбіваць ізалятары на апорах, лямпы вулічнага асвятлення.
Пры выяўленні правіслага, а таксама адарванага проваду, што зваліўся на зямлю, адчыненых дзвярэй і люкаў электраўстановак, а таксама пашкоджанай апоры трэба неадкладна паведаміць пра гэта ў дзяжурную службу Іўеўскага раёну электрычных сетак па тэл. 144, 61508. Набліжэнне да адарванага проваду бліжэй чым на 10 метраў, а тым больш дакрананне да яго небяспечна для жыцця.
Шаноўныя дарослыя, засцерагайце сваіх дзяцей! Папярэджвайце дзяцей пра небяспеку пашкоджання электрычным токам! Не праходзьце міма, калі дзеці парушаюць зазначанныя меры засцярогі.
Начальнік Іўеўскай раённай энергагазінспекцыі
Дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду
Андрэй Боландзь