22.12.2022

22 снежня – ДЗЕНЬ ЭНЕРГЕТЫКА!

Са святам, шаноўныя энергетыкі!

Іуеўская раённая энергагазінспекцыя дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду віншуе ўсіх працаўнікоў і ветэранаў энергасістэмы Іўеўшчыны, а таксама прадстаўнікоў энергетычнай галіны ўсіх агранізацый і прадпрыемстваў нашага гораду і раёну, з прафесійным святам – Днём энергетыка!

Паважаныя прадстаўнікі энергетычнага комплексу, а таксама энергетычных службаў прадпрыемстваў! Шчыра віншую вас з прафесійным святам! Энергетычная галіна сёння – гэта сучасны сектар айчыннай эканомікі, які стабільна і ўстойліва развіваецца, сістэма, якая пастаянна абнаўляе свой тэхнічны патэнцыял, карыстаецца заслужанай павагай і аўтарытэтам у партнёраў як на тэрыторыі нашага рэгіёна, так і за яго межамі. 

У цяперашні час існуе мноства экалагічна чыстых новых распрацовак для энергазабеспячэння. Яны выкарыстоўваюць невычэрпныя крыніцы: энергію зямлі, вады і ветру. Дзякуючы развіццю сучасных тэхналогій, цікавасць да працы энергетыкаў расце з кожным днём яшчэ больш.

Не толькі цяпер, у самыя кароткія зімовыя дні і самыя доўгія ночы года, а і пастаянна мы адчуваем неабходнасць і важнасць як самой электрычнай і цеплавой энергіі, так і ўсіх тых людзей, якія забяспечваюць нас гэтымі дабротамі. Значэнне працы энергетыкаў немагчыма пераацаніць, бо менавіта Ваша праца заслугоўвае асаблівай павагі, яна нясе святло і цяпло ў дамы, бальніцы, школы, дзіцячыя садкі ці офісы, садзейнічае стабільнаму развіццю ўсіх галін эканомікі як нашага рэгіёна гэтак і рэспублікі ў цэлым. 

Без надзейнай энергасістэмы не можа функцыянаваць ні адно прадпрыемства, ні адна ўстанова сацыяльнай сферы, не можа быць наладжана нармальнае жыццё чалавека ў быце. Зычу кожнаму дасведчанаму працаўніку энергасістэмы заставацца для маладых спецыялістаў прыкладам прафесіяналізму і высокага майстэрства.

Віншую ўсіх энергетыкаў з прафесійным святам, з надыходзячым Божым Нараджэннем і Новым годам! Дзякуй вам, паважаныя энергетыкі, за высокую свядомасць і добрасумленнае стаўленне да справы. Зычу Вам каб ў вашых сем’ях панавалі мір, спакой і дабрабыт, новых дасягненняў, пазітыўнай і станоўчай энергетыкі, працоўных перамог на карысць нашага рэгіёна і Рэспублікі Беларусь.

Андрэй Боландзь, 
Начальнік Іўеўскай раённай энергагазінспекцыі  
Дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду