Запрашаем усіх жыхароў і гасцей на незабыўны, яркі і вельмі душэўны фэст, які разгорнецца ў самым маляўнічым кутку нашага краю! Гэта цудоўная магчымасць дакрануцца да вытокаў багатай гісторыі Жамыслаўскага краю і выдатна адпачыць усёй сям'ёй!
Калі: 13 чэрвеня 2026 года
Час: 17:00
Дзе: аг. Жамыслаўль, старадаўні парк каля палаца Умястоўскіх
Што чакае вас у праграме?
Урачыстае адкрыццё і тэатралізаванае шэсце: сустракаем знатных асоб, уладароў Жамыслаўскіх зямель – графа Уладзіслава і Яніну Умястоўскіх! А таксама знакамітых гістарычных гасцей: княгіню Еву (жонку Гедыміна), Барбару Радзівіл, князя Трабуса, Юрату, пан Вольскі і яго жонка.
Гімн краю: разам станцуем пад чароўныя гукі «Жамыслаўльскага вальса»!
Добрая справа: прымем удзел у знакавай акцыі «Кветкі жыцця», прысвечаная Году беларускай жанчыны!
ВАС ЧАКАЮЦЬ
Запальныя і душэўныя песні ад творчых калектываў Іўеўскага раёна!
Стыльнае і каларытнае дэфіле ў народных касцюмах!
Чароўнае неонавае шоу крылаў: казачнае дэфіле і танец святла!
Кавер-гурт “DRАНИКИ” з г. Мінска!
Вакальны ансамбль “Петревичский батальон” з Навагрудскага раёна!
Музычна-танцавальная праграма «Мелодыі старадаўняга парку» - танцуюць усе!
Завершыцца фэст феерычным, яркім вогненным шоў!
Бярыце з сабой добры настрой, сяброў і блізкіх!
Падарыце сабе вечар, напоўнены прыгажосцю гісторыі, песнямі і сапраўднай беларускай гасціннасцю!
Да сустрэчы ў Жамыслаўлі!