Запрашаем усіх акунуцца ў сапраўдную магію Купалля, успомніць нашы традыцыі і проста выдатна правесці час!
Калі: 4 ліпеня 2026 года
Час: 20:00
Дзе: вёска Мікалаева (Лелюкінскі сельсавет)
Што вас чакае ў праграме?
Займальнае тэатралізаванае прадстаўленне;
Канцэртна-гульнёвая праграма ад калектываў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
Традыцыйныя купальскія забавы і таямнічыя варожбы;
Фестываль фарбаў «БелХоли» (г. Віцебск) - дададзім яркіх колераў у гэты вечар!
Незабыўнае пенна-лазернае шоу ад нашых гасцей з горада Масты;
Захапляльнае фаер-шоу і магічнае неонавае шоу, якія зробяць гэтую ноч па-сапраўднаму гарачай і светлай!
А таксама на свяце будуць працаваць:
Выстаўка-конкурс купальскіх вянкоў і лекавых раслін;
Бязпройгрышная латарэя (ніхто не сыдзе без падарунка!);
Вясёлыя атракцыёны;
Гандлёвыя палаткі з попкорнам і салодкай ватай;
Запальная танцавальная пляцоўка.
Спяшайцеся наталіцца магіяй свята, адпачыць душой і, вядома ж, адшукаць сваю папараць-кветку!
Чакаем кожнага!