Паважаныя іўеўчане і госці г.Іўе!
Запрашаем на абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”, які адбудзецца 29 сакавіка 2025 года ў 11:00 у памяшканні Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.
У фестывалі прымуць удзел харавыя калектывы з Астравецкага, Ашмянскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Навагрудскага, Смаргонскага раёнаў і г.Ліда Гродзенскай вобласці.
Аргкамітэт