Главная / Объявления / Актуально
16.06.2026

Касі каса, пакуль раса! "Ліпнішкаўскія сенакосы" клічуць сяброў!

Адчуваеце пах свежаскошанай травы і духмянага лета?  Запрашаем усіх на каларытнае свята "Ліпнішкаўскія сенакосы", дзе разгорнецца сапраўдны чэмпіянат па ручным сенакашэнні!

Калі: 20 чэрвеня 2026 года а 15:00
Дзе: аг. Ліпнішкі (Іўеўскі раён), парк РАПТ 
Што ў праграме?
"Візітная картка" - прэзентацыя каманд і самае арыгінальнае афармленне касы.
"Дэфіле пакосніцы" - паказ чароўных традыцыйных касцюмаў з арнаментамі-абярэгамі.
"Касі каса, пакуль раса" - гарачае спаборніцтва на хуткасць і якасць сярод мужчын і жанчын.
"Абед на траве" - пачастунак традыцыйнай сенакоснай кухняй і халодным квасам.
Выставы - унікальныя самаробныя лялькі-абярэгі і фігуры з сена!
Майстар-клас ад носьбіта нематэрыяльна-культурнай спадчыны "Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабкі і іншыя) - традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Гродзенскай вобласці" Алены Нехведовіч!

Жадаеце прыняць удзел?

Збірайце каманду ад свайго сельвыканкама ці прадпрыемства (1 касец + група падтрымкі), бярыце сваю касу і змагайцеся за каштоўныя прызы і тытул "Касец - 2026"! 

Заяўкі прымаюцца да 15.06.2026 уключна.
Адрас: г. Іўе, вул. 1 Мая, д. 2 (ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу").
Тэлефон для даведак: 801595 68004.

Прыязджайце ўдзельнічаць, балець за сваіх і адпачываць усёй сям'ёй