Ганчарства – адно з самых старажытных рамёстваў у гісторыі чалавецтва. Жывы прыродны матэрыял і цеплыня рук чалавека здольныя стараць сапраўдныя цуды. Ёсць павер’е, што гліняны посуд аддае свайму ўладальніку пазітыўную энергію, назапашаную за тысячы гадоў ад сонца, паветра, вады і зямлі, і вызваляе ад негатыўнай.
У межах праекта “Библиотека за стеклом” у Іўеўскай раённай бібліятэцы аформлена выстава-экспазіцыя “Жывая гліна”. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены вырабы з гліны (розны гаспадарчы посуд і цацкі) і кнігі па гісторыі беларускай керамікі і мастацтву глінянай цацкі.
На Іўеўшчыне ганчарным рамяством займаліся жыхары вёскі Морына. На адным з раздзелаў выставы можна пазнаёміцца з керамічнымі вырабамі морынскіх майстроў.
Запрашаем наведаць выставу ўсіх прыхільнікаў ганчарнага майстэрства.