Носьбіты нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Стравы з таркаванай бульбы – дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя – традыцыі прыгатавання і спажывання ў Гродзенскай вобласці” Святлана Аляксандраўна Варанюк і Валянціна Казіміраўна Буцько Іўеўскага раёна прынялі ўдзел у бульба-фэсце «Воранаўскі дранік» у г.п. Воранава, дзе прадставілі свае знакамітыя стравы з таркаванай бульбы: дранку “Далікатную” і дранікі па-бакштаўскі.