Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.05.2021

Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх

У Год народнага адзінства ўсіх жыхароў Жамыслаўскай зямлі яднае  любоў да багатай і непаўторнай гісторыі сваіх мясцін.
  
Дакрануцца да вытокаў гісторыі Жамыслаўскага краю запрашаем 22 мая 2021 года на шляхецкім фэсце “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”, які адбудзецца ў 17.00 гадзін у аг.Жамыслаўль на тэрыторыі палацава - паркавага комплексу.

У праграме: 
 - урачыстае адкрыццё “Фэст вітае гасцей”;
 - квэст-гульня “Сцежкамі старадаўняга парку”;
 - канцэрты калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры   
    Іўеўскага раёна;
 -  дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах з элементамі саломкі;  
 - канцэртна - забаўляльная праграма “Вечар у Жамыслаўскім парку”.
        
Упершыню на фэсце выступіць рыцарскі клуб “Залаты леў” з г.Ліда. Гледачы стануць удзельнікамі гістарычна-тэатралізаванага прадстаўлення “Пасвячэнне ў рыцары”.

На працягу свята працуюць: інтэрактыўная пляцоўка “Дрэвы-экзоты”; атракцыёны; гандлёвыя палаткі; майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці, літаратуры; выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі; бяспройгрышная латарэя. 

У вас будзе магчымасць пакатацца на конях і поні, адведаць духмянай юшкі і апетытных шашлыкоў.

Аркамітэт