Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.07.2020

Запрашаем на свята “Купалле”

У пачатку ліпеня здаўна адзначаецца свята Купалле. Гэта адно з самых старажытных і, безумоўна, магічных святаў, якое ахутана таямніцай.  
   
11 ліпеня 2020г. аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі ўсіх жыхароў і гасцей запрашае  на свята «Купалле», якое адбудзецца ў аграгарадку Ліпнішкі.      
       
Кожны жадаючы зможа сплесці вянок, вырабіць ляльку “Купаву”, прыняць удзел у гульнях, забавах, карагодах, паслухаць  купальскія песні. 
       
У праграме: тэатралізаванае прадстаўленне, канцэртна-гульнёвая праграма, купальскія варожбы, забавы.
 
Пачатак у 21.30 гадзін.