Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.03.2022

Выстава-прысвячэнне “Песняры Беларусі”: да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа

2022 – юбілейны год класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. 140 гадоў з дня іх нараджэння будзе шырока адзначацца ў Беларусі і па-за яе межамі.

Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнай літаратуры і тым самым узнялі яе да ўзроўню перадавых літаратур свету.

З гэтай нагоды ў бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі аформлена выстава-прысвячэнне “Песняры Беларусі”, якая расказвае пра жыццё і творчасць класікаў, іх ролю ў гістарычным і культурным развіцці краіны і дае магчымасць далучыцца да літаратурнай спадчыны знакамітых пісьменнікаў.