Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.05.2023

Вайна на старонках кніг: “Беларускі чацвер. НеВядомая беларуская літаратура”

16 мая ў Іўеўскай раённай бібліятэцы ў межах праекта “Беларускі чацвер. НеВядомая беларуская літаратура” была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Вайна на старонках кніг” для вучняў 6 “В” класа сярэдняй школы.

У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з творамі беларускіх пісьменнікаў ваеннай тэматыкі, сярод якіх вершы “Проня” А.Пысіна і “Над спаленай вёскай” А.Куляшова, апавяданне “Салодкія яблыкі” В.Адамчыка; слухалі песні, якія гучалі ў цяжкія часы ваеннага ліхалецця і падтрымлівалі баявы дух нашага народа; паглядзелі  відэазапісы “А назаўтра была вайна…” і “Дзеці вайны”. Падчас абмеркавання твораў мастацкай літаратуры вучні знайшлі адказы на многія пытанні, што тычацца маральнага выбару і патрыятызму, шмат прыкладаў герояў, на якіх варта быць падобнымі.

Завяршылася мерапрыемства аглядам літаратуры па тэме Вялікай Айчыннай вайны з фонду бібліятэкі.