Галоўная / Навiны / Навiны раёна
16.06.2021

V Шчорсаўскія чытанні

10 і 11 чэрвеня дырэктар ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” Мірончык Святлана Абрыеўна прымала ўдзел у V Шчорсаўскіх чытаннях, якія адбыліся ў Навагрудскай раённай бібліятэцы.

Падчас форуму была арганізавана работа секцый “Актуальныя пытанні бібліятэчнай справы: стратэгічныя накірункі дзейнасці” і “Кніжныя помнікі Гродзеншчыны”, праводзіліся: прагляды літаратуры, знаёмства з вопытам работы, экскурсіі па бібліятэцы, па музею Адама Міцкевіча, па былой сядзібе І. Храптовіча і Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры, анімацыйна-забаўляльная праграма “Вандроўка з навагрудскай гараджанкай” і іншыя мерапрыемствы.