Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.03.2022

Увесь дзень чытаем ўслых!

26 лютага ў Іўеўскай раённай бібліятэцы адбылося пасяджэнне дзіцячага аматарскага аб’яднання “PRO-кнігі”, прымеркаванае да Сусветнага дня чытання ўслых.
Удзельнікі аб’яднання з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у бібліятэчнай акцыі “Увесь дзень чытаем ўслых!”, падчас якой былі арганізаваны адкрытыя чытанні “Читаем друг другу – читаем по кругу” ў межах бібліятэчнага праекта “Разам з Коласам і Купалам: літаратурныя спатканні”.
Перад пачаткам чытанняў бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жыццём і творчасцю вялікіх песняроў Беларусі, правяла агляд кніг, прадстаўленых на выставе “Песняры беларускай зямлі”.

Удзельнікам пасяджэння ў гэты дзень сумаваць не прыйшлося: у ролі чытальнікаў сябе паспрабавалі ўсе жадаючыя. Дзеці па чарзе чыталі і абмяркоўвалі свае любімыя вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Чытанне натхняе дзяцей і дарослых чытаць больш, чытаць з задавальненнем, чытаць з радасцю. Да Сусветнага дня чытання ўслых у бібліятэцы таксама была аформлена кніжная выстава “Чытаюць дзеці аб усім на свеце”.