Галоўная / Навiны / Навiны раёна
08.04.2021

Традыцыйныя рамёствы Іўеўшчыны

Вельмі цікава і займальна правялі адзін з дзён вясновых канікул юныя жыхары аг.Геранёны. Яны наведалі сектар рамёстваў і традыцыйнай культуры аграгарадка, дзе адбылася тэматычная праграма “Традыцыйныя рамёствы Іўеўшчыны”. 

Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі музейны пакой установы, азнаеміліся з выставай рамесных вырабаў “Прыгажосць і фантазія”. Пад час майстар-класа “Матулін ручнік” паспрабавалі свае сілы ў традыцыйным рамястве ткацтва.