Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.12.2021

Тэматычная праграма “Будзьце здаровы!”

16 снежня ў в.Даўнары і в.Заберазь сумесна аддзелам культурна-масавай і асветніцкай работы в.Бакшты і бібліобусам Іўеўскай раённай бібліятэкі праведзена тэматычная праграма “Будзьце здаровы!”. 

Пазнавальнае мерапрыемства зацікавіла жыхароў весак. Яго мэта: прапаганда здаровага ладу жыцця; знаемства з мерамі прафілактыкі захворванняў; фарміраванее неабходных ведаў, уменняў і навыкаў па захаванні добрага здароўя.

Арганізатары мерапрыемства павіншавалі жыхароў весак з надыходзячымі святамі і падаравалі святочныя сувеніры.