Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.10.2021

Святыні Гродзенскай зямлі

Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Каласы” ў Морынскай бібліятэцы-філіяле прайшло ў форме завочнага падарожжа “Святыні Гродзенскай зямлі”.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з вядомымі святынямі і гонарам Гродзеншчыны: Каложскай царквой, касцёлам Святога Францыска Ксаверыя, Жыровіцкім манастыром, Сынкавіцкай царквой-крэпасцю, Лідскім і Навагрудскім замкамі. Значная частка завочнага падарожжа была прысвечана гісторыі Свята-Троіцкай праваслаўнай царквы ў родным аграгарадку Морына. Храмы і святыя мясціны заўсёды будуць месцамі людскога пакланення і ўшанавання, бо валодаюць своеасаблівай прыцягальнай сілай.

У бібліятэцы была аформлена тэматычная выстава “Любая сэрцу бацькоўская зямля”.