Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.09.2020

Свята “Эйгердаўскія дакопкі”

Бульба – другі хлеб беларусаў. Ўсіх аматараў бульбы аб’яднала вясёлае свята дакопак у аг.Эйгерды. Арганізатары  свята “Эйгердаўскія дакопкі” прапанавалі цікавую і насычаную праграму. З прывіталым словам да ўдзельнікаў свята звярнулася намеснік старшыні Эйгердаўскага сельвыканкама Т.В.Завадская.

Гледачоў уразілі: тэматычная праграма “Бульбу жараць, бульбу вараць, бульба – наша  смаката», захапляльныя выступленні вядучых калектываў аматарскай творчасці, мноства кулінарных конкурсаў, выстаў і майстар-класаў.

Усе жадаючыя змаглі праявіць кулінарныя таленты, або пакаштаваць смачных страў ў конкусе-дэгустацыі страў з бульбы “Смачна есці”. Выстаўка-конкурс на самую вялікую вырашчаную бульбіну ўразіла вылікімі бульбінамі селетнега ураджаю. Выстаўка бульбы розных сартоў прадэманстравала сарты бульбы, якія вырошчваюцца на Эйгердаўскіх палетках. Дзеці парадавалі прыгожымі вырабамі з бульбы, прадстаўленымі на выстаўцы “Бульбяны шэдэўр”. Адчуць сапраўды бульбяны смак прапанавалі эйгердаўскія гаспадынькі і пачаставалі прысутных сваімі дранікамі. Моладь правяла майстар-касс па запяканню бульбы на вогнішчы і таксама пачаставала ею гледачоў. Радавала вока прыгожымі вырабамі выстаўка народнай творчасці “Узоры прыгажосці”.

Дзеці і моладзь з задавальненнем  праявілі спрыт і кемлівасць у гульнях і віктарынах. Усе жадаючыя з радасцю павесяліліся на вялікай пляцоўцы забаўляльных атракцыёнаў.

Свята стварыла добры настрой жыхарам аграгарадка і пакінула мноства прыемных уражанняў.