Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.12.2025

Статус народнага майстра

23 снежня 2025 г. на паседжанні экспертнай камісіі па народных мастацкіх рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне аб наданні статусу народнага майстра Рэспублікі Беларусь Смірновай Ірыне Рэгінальдаўне – загадчыку аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнаг часу”, майстру па саломапляценню.
Віншуем з набыццём статусу!