Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.05.2023

Сімвалы нашай Радзімы

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь адлюстроўвае патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго духоўны патэнцыял.

Напярэдадні Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг.Трабы правяла тэматычны агляд кніг пра сімвалы нашай краіны для вучняў з групы падоўжанага дня мясцовай школы.

Дзеці з цікавасцю слухалі бібліятэкара, уважліва разглядалі малюнкі герба і сцяга, бо кожная дэталь дзяржаўнай сімволікі дае важныя звесткі пра палітычную самастойнасць і незалежнасць Беларусі, пра наш народ і яго векавую культуру.