Галоўная / Навiны / Навiны раёна
23.06.2020

Саломапляценне: шлях ад зерня да твораў мастацтва

Сярод іншых рэгіёнаў рэспублікі ў Гродзенскай вобласці саломапляценне развіваецца на ўзроўні мастацкага рамяства. Адным з знакамітых майстроў саломапляцення Іўеўшчыны з’яўляецца Старасціна Юзэфа Эдвардаўна – Лаўрэат прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры 2011 г. у намінацыі «Народная творчасць», Лаўрэат прэміі ім. А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама «За творчыя  дасягненні ў вобласці культуры і мастацтва» 2014 г. у намінацыі «Народны майстар года».
 
Зоя Эдвардаўна займаецца саломапляценнем больш за 25 гадоў. У сектары рамёстваў і традыцыйнай культуры аг. Геранёны працуе музейная экспазіцыя саломапляцення “Саломапляценне: шлях ад зерня да твораў мастацтва”. 
 
Прапануем прэзентацыю твораў майстра саломапляцення Старасцінай Ю.Э. у рамках інтэрнэт-праекта “Золата роднага краю”. Спасылка на відэа: https://youtu.be/9-F_kKvKSSA