Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.02.2022

Раённы фестываль патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй”

29 студзеня 2022 года ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся раённы фестываль патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй”, прысвечаны Году гістарычнай памяці.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел салісты, дуэты і вакальныя групы ва ўзросце ад 10 да 31 год з аддзелаў і сектароў культурна-масавай і асветніцкай работы г.Іўе (Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу), г.п.Юрацішкі, в.Бакшты, аграгарадкоў Геранёны, Лаздуны1, Лелюкі, Ліпнішкі, Суботнікі, Трабы; ДУА “Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў”, ДУА “ВПК Іўеўскі яслісад - пачатковая школа” і ДУА “Іўеўская сярэдняя школа”.

Па рашэнню журы ў намінацыі “Саліст” дзіцячай узроставай катэгорыі ад 10 да 14 год перамогу атрымалі Дзяніс Піскароў (1 месца, Іўеўская СШ ), Анастасія Джураева (2 месца, г.п.Юрацішкі), Сафія Пісарэнка, Ульяна Чыпірук (3 месца, аг.Лаздуны1, аг.Ліпнішкі).

У юнацкай узроставай катэгорыі ад 15 да 18 год перамогу атрымалі Вераніка Баярчук (1 месца, аг.Лелюкі), Вольга Масейка (2 месца, аг. Лаздуны1). 
 
Маладзёжная ўзроставая катэгорыя вызначыла наступных пераможцаў: Карына Пачобут (1 месца, г.п.Юрацішкі), Аляксандр Нехвядовіч (2 месца, аг. Суботнікі) і Валерыя Владава (3 месца, Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу).
 
У намінацыі “Вакальная група, трыа, дуэт” дзіцячай узроставай катэгорыі ад 10 да 14 год перамогу атрымалі трыа ў складзе Соф’я Галавенка, Марыя Жэбрык і Ксенія Раманюк (1 месца, Іўеўскі яслісад - пачатковая школа), вакальная група “Детское время” (2 месца, Іўеўскі яслісад - пачатковая школа).  
 
У маладзёжнай ўзроставай катэгорыі (19-31 год) перамогу атрымаў дуэт у складзе Лізаветы Цыдзік і Валерыі Владавай (1 месца, Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу).
 
Віншуем пераможцаў!