Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.04.2024

Раённы агляд-конкурс “Гульнёвы кірмаш”

Гульня – неад’емная частка народнага жыцця. Здаўна на святах,  ігрышчах беларусы весяліліся, гулялі ў гульні. Традыцыі продкаў прадаўжаюцца і зараз. 
У Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся раённы агляд-конкурс культарганізатараў “Гульнёвы кірмаш”. Сваё майстэрства прадэманстравалі культарганізатары нашага раена. На конкурс былі прадстаўлены гульнёвыя праграмы фальклорнай тэматыкі, праграмы для дарослых і для дзяцей. Культарганізатары падарылі ўсім прысутным шмат весялосці, запалу і выдатных эмоцый. Кампетэнтнае журы вызначыла пераможцаў агляду-конкурсу.