Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу запрашае іўеўчан і гасцей горада Іўе 19 лютага 2023 года ў 11.00 гадзін на раённы агляд фальклору «Жывой крыніцы галасы» з удзелам аматарскіх калектываў аддзелаў і сектараў культурна-масавай і асветніцкай работы дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
У вас будзе магчымасць пазнаёміцца бліжэй з традыцыйнай культурай, абрадамі і звычаямі Іўеўшчыны.