Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.09.2024

Падарожжа па Прынямонні

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з частак Беластоцкай, Брэсцкай і Баранавіцкай абласцей 20 верасня 1944 года была ўтворана Гродзенская вобласць.

Напярэдадні 80-годдзя з часу гэтай значнай падзеі ў бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі прайшоў урок гісторыі “Падарожжа па Прынямонні” з вучнямі 3-4 класаў мясцовай школы.

Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся шмат карыснай інфармацыі пра нашу вобласць: з якімі краінамі яна мяжуе, колькі раёнаў уваходзіць у яе склад, якія самыя буйныя гарады, пра прыродныя багацці, эканамічнае развіццё і г.д. Прысутныя з цікавасцю слухалі малавядомыя факты пра Гродзенскую вобласць: вежавы гадзіннік, па якім звяраюць час гродзенцы, – самы старажытны ў Еўропе; тут знаходзіцца самы малады горад Беларусі – Астравец; у г. Гродна працуе самая старая аптэка Беларусі (і адзіная аптэка-музей).

Скончыўся ўрок віктарынай “Ці ведаеш ты сваю вобласць?”.