Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231337, Гродзенская вобл.,
г. Іўе, пл. Камсамольская, 1
Электронная пошта:
rik@ivje.gov.by
Тэлефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

17 чэрвеня 2021

Пад знакам адданасці роднай зямлі

Напачатку чэрвеня на Беларусі адзначаўся Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай – нябеснай заступніцы Беларусі.

Да гэтай даты ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны была аформлена выстава “Постаць Еўфрасінні Полацкай у літаратуры і мастацтве” і праведзены біяграфічны агляд “Пад знакам адданасці роднай зямлі”. Бібліятэкар расказвала наведвальнікам пра знамянальную дату, знаёміла з матэрыяламі выставы пра жыццёвы лёс Еўфрасінні, яе дзяцінства, як яна стала святой заступніцай беларускай зямлі; пра яе жыццё ў манастыры, асветніцкую дзейнасць, заснаванне жаночых і мужчынскіх манастыроў, будаўніцтва царквы Спаса, пра вандроўку ў Іерусалім, аб тым, дзе зараз знаходзяцца яе святыя мошчы, пра крыж Еўфрасінні Полацкай – святыню Беларусі.

Сёння Еўфрасіння Полацкая – сімвал духоўнага служэння сваёй Радзіме, узор адданасці справе і крыніца маральнай сілы і натхнення.