Галоўная / Навiны / Навiны раёна
11.06.2021

Новы танцавальны праект “ЭтнаБУМ” стартуе на гродзеншчыне

19 чэрвеня ў 19:00 ва ўсіх установах культуры Гродзенскай вобласці стартуе этна-праект па побытавых танцах “ЭтнаБУМ”, мерапрыемствы якога будуць праходзіць да канца жніўня.

 Галоўныя мэты праекта – развіццё і прапаганда побытавай танцавальнай спадчыны, папулярызацыя лепшых узораў харэаграфічнага народнага мастацтва, а таксама далучэнне да мясцовай традыцыйнай культуры маладога пакалення, фарміраванне яго нацыянальнай самасвядомасці.

У рамках творчай ініцыятывы ўсе ўстановы культуры Гродзеншчыны штотыдзень будуць рыхтаваць для гледачоў і ўдзельнікаў розныя імпрэзы, сярод якіх – майстар-класы па побытавых танцах, этнадыскатэкі, танцавальныя марафоны, а таксама іншыя творчыя імпрэзы.

Далучайцеся! Танцуйце сваё! Танцуйце з асалодай!