Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.12.2021

“Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”

  9 снежня 1891 года нарадзіўся Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец, зорка беларускай паэзіі.

130-годдзю з дня нараджэння пісьменніка было прысвечана чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Іўеўчанка” ў Іўеўскай раённай бібліятэцы – літаратурна-музычны салон пад назвай “Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”. Удзел у мерапрыемстве прымаў таксама старшыня Іўеўскай раённай ветэранскай арганізацыі Іван Станіслававіч Жыдзель.

Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці М. Багдановіча, з кнігамі, прадстаўленымі на выставе “Максім Багдановіч. Пясняр чыстае красы”.

Падчас сустрэчы вялася размова аб тым, што Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай і сусветнай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. З замілаваннем госці слухалі і самі чыталі вядомыя ўсім нам з дзяцінства вершы М. Багдановіча, якія зачароўваюць сваёй напеўнасцю і мілагучнасцю, шчырымі і хвалюючымі пачуццямі.

Чырвонай ніткай праз усё мерапрыемства прайшлі дзіўныя мелодыі песень на вершы М. Багдановіча. Прысутныя слухалі ў запісу і спявалі такія цудоўныя песні, як: “Зорка Венера”, “Вераніка”, “Слуцкія ткачыхі”, “Па-над белым пухам вішняў” і і іншыя.